Я ня ведаю шчаслiвых паэтау

Инна Дорошкевич
Я ня ведаю шчаслівых паэтаў…
І ня ведаю – шчасця – іх долі…
Колькі можна так мучыць мэтраў?
Колькі можна?
Мо, – хопіць?
Даволі?
Я паэтаў шчаслівых – ня ведаю…
Нехта (раптам) – заплюшчыць вочы:
Для іх вершы ўтворацца – “Ведамі” –
Прагучаць слязою ў ночы.

Але вось, – чаму я ня ведаю –
Шчаслівых паэтаў – у жыцці?
Яны ж нам, – як скарбонкі, як веды…
Паміраюць чаму ў забыцці?