Пытанне падняу ён вострае!

Инна Дорошкевич
 ВЫЯВА: Konstantinas Gaitanzi

Пытанне падняў ён вострае!
 І ёсць тут пра што гаварыць ...
 Але час не чуе, а – гойсае.
 Цвіком у галаве тырчыць .
 Нібыта цяжкою коўдраю,
 Велізарнай, калючай руцінай, –
 Як мух, нас з вамі загортвае  –
 жыццёвае павуцінне.

 Пытанне падняў ён вострае!
 Дзе бачым “без масак” усё існае:
 "Убогае ...”, а тут - "раскошнае ... “
 Кідаемся ў багновую гушчу мы .
 Тут свінням  –  пашана і слава.
 Арлам  –  звернуць шыю са свістам.
 А воўк – праслыве нахабным.
 Усе месцы  –  «надутым артыстам» .

 Пытанне падняў ён вострае!
 Мастак адзін ... – Канстанцін:
 Ён выняў з сэрца выццё  сваё,
 І зразумеў, –  не адзін .
 А публіка крычала : «Брава ! ! ! »
 Адчуваў ён  –  “грамадзянін!”...
 О! ! ! –  Як прыемна быць «правым»,
 І ведаць, што ты  –  не адзін!