Водар iглiцы

Леонид Пранчак
ВОДАР ІГЛІЦЫ

Сцюдзёная ноч
Над знямелай палянай.
Нячэпаны снег
Пад бухматай сасной.
Загадкавы водар
Ігліцы духмянай.
Марознай зімы
Непаўторны настой.

Мы цэлую вечнасць
Хацелі сустрэцца.
Насустрач ішлі
Праз туман і снягі.
І вось адбылося!
Мы разам нарэшце.
Сышліся ў надзеі
Пазбыцца тугі.

Распальваем вогнік.
У лесе зімовым
І мне і табе
Так патрэбна цяпло.
Вяртаецца радасць,
Знаходзяцца словы…
І цемра густая
Цяпер, як святло!

11 лістапада 2013