mom

Не Гений
митусню марных слоў уздымае вецер
и разносицца смеццем нибыта салома
нават самае лепшае ва ўсим свеце
слова...

я ўсё больш з кожным годам спакойны
вискатаць слова *мама* ўжо раз кожны
перастаў, кали тая выходзиць з пакоя
або баця здымае свой пояс кожанны.
 
непасрэдны заўсёды я быу, инфантыльны
але свет за дзвярыма, свет иншы, други
кухталёў надаваў па патэльне тыльным
бокам сваёй надта важкай руки

давялося мне, выйшла так - вырасци
перастаць маляваць па асфальце мелам
ад больш непатрэбнай шчырасци
адмовицца, стаўшы для ўсех зразумелым

дарослых жыццё, ўсялякую шаласць
гнабила, падкидваючы прапановы
іншага кшталту, парой прымушая
для жыцця здабываць накирунак новы

дзе видавочна хлусня заахвочана
а крывадушнасць уключае трыгер,
усе дзверы што адчыняе да вотчыны
дарослага шчасця і іншай інтрыгі

дзе прынята гучна крычаць не аб тым
а то, аб чым трэба было б, заўжывали
да дыр, на смугу замяніўшы, на дым,
чорны, па небе які валіць...

на агидную гэту глядзячы трубу я
разумею, што тое, хвалююсь аб чым я
разумею, аб тым што мяне турбуе
распавядаць лепей проста вачыма...