Запрасi ты мяне на спатканне

Инна Дорошкевич
Запрасі ты мяне на спатканне… Я сумую, а сум мой – туга:
Дзе каханне, там ёсць і – растанне, але веру сваю – зберагла.
Каб адчуць сінь нябёсаў і мора, і салёныя хвалі жыцця –
Я не згіну, каханы, не згіну, я паўстанну з твайго небыцця.

Ты мяне запрасіў на спатканне, я саромеюся ў вочы глядзець.
Раптам вось – набіраюся сілы… Дый – ня бачу цябе… Ты дзе?
Рэха мне адгалосіць, –  напэўна… І я слёзы свае праглыну,
Набяруся йяшчэ раз сілы – на аблокі твае зірну.

Я чакаю цябе на спатканні, веру – прыйдзеш… Каханы, – я тут!
Вытрымаю! Мае намаганні – перамогуць жыцця нябыт.
Вось, – здалёк, – бачу цень… і –  лёгка пазнаю ў гэтым цені цябе.
Мо, ня дойдзеш? Мо, зломішся раптам? Мо, знаходзішся ў журбе?

Ты чакаеш мяне на спатканні… “Чуеш? Птушкай к табе лячу!”
Апускаеш голаў у землю… “Падымі ж яе!” –  Я крычу.
Ты пачуў, і – ляціш мне насустрач, мы – спаткалі  каханне сваё:
Пачуццё гэта – моцнае, шчырае паміж намі даўно пралягло.