Мае музы - свiннi

Инна Дорошкевич
ІЛЮСТРАЦЫЯ: мастак - Андрэй Чаркасаў. З даўнішняй калекцыі: "Маёнтак. Лета."

З каго мне чэрпаць натхненне? Хіба што з гэтай свінні?
Але паспрачаецца – хтосьці... Прашу я – ты зазірні
У вочы мае, – як у люстэрка, і ёсць там чаму падзівіцца.
Калі там не знойдзеш каханку, то буду табе я – сястрыца.

З чаго чэрпаць мне натхненне? З таго, – што я бачу наўкола?
Вось ёсць жа дзе разгуляцца, – калі верыш ты ў кола
Сваіх аднадумцаў. Пачуеш, – як л’ецца, спявае – душа.
Я ж зараз багатая вельмі, – зварот я сюды – з кірмаша...

Вось там дык таго натхнення – бярыце сколькі заўгодна, –
Дый толькі пісаць вучыцеся, – каб слова гучала годна.
Чаго нам за свінні брацца, – калі ў полі – гарае кабыла?
Вось я – падыйшла да скаціны, і музай быць папрасіла.

Ай! – Тут напаткала натхненне! І я не магу спыніцца.
Дый думаю, – нешта такое змагло да мяне прычапіцца?
Не вартыя – музы свінні, але – надыходзіць той час, –
Прабачце мяне, ружовыя, – пішу тады злосна пра вас.