Трасуцца вусны ад зайздрасцi

Инна Дорошкевич
Трасуцца вусны – ад зайздрасці, дый, – трасца табе ў бок.
Чаго паміраць – ад сквапнасці? Чаго – так хіліцца ўбок  –
Таго, – што зусім не вартае, – не мае ніякай цаны?
Таму вось, мае даражэнькія, – і – б’юцца жыцця збаны.
Вось... – шчыліна праз усё жыццё, і дзьмуць праз яе вятры.
А ты ўсё злуешся... – Скажы мне, брат, а хіба мастак не ты –
Жыцця, – што псуе перакосам злым – лёс і маёй Зямлі?
Навошта ты – сквапны? Навошта – злы?
Глядзі, – што ты нарабіў!
Трасуцца вусны – ад зайздрасці, дый, – трасца табе ў бок.
Але – я не думаю так... Прабач, і – зберажы вас усіх – Бог.