Беларускi салавей

Инна Дорошкевич
Пра каго –  хачу казаць?
І партрэт чый маляваць?

Ён – спявак і голас мае:
А спявае!!! Дык спявае.
Не – не тое, што ёсць зараз,
Спевакі дзе толькі – “цераз”:
Цераз – фон, цераз – фанеру,
Зараз ужо і не паверу
Я ўсім… А вось яму –
Слаўнаму дый песняру,
Я не проста веру – чула:
Голас ў Яго – як –  цуда!
Ён жа л’ецца,
           л’ецца,
                л’ецца –
Песняй гучнаю завецца.

Пётр Елфімаў –  яго імя –
Таго голаса, – як у салаўя.
Салавей – як раз у тэму,
Калі скласці проста – схему.
Бо калі ты яго чуеш, –
То адразу ўжо адчуеш,
Як цябе ўстрывожыць штосьці,
І прыемна зморыць косці:
Ты прысядзеш – проста стома
Адвядзе... Куды?  Вядома…
А “вядома” –  клічуць Раем.
Ты ўбачыш вокам – край той.
Прыгажосць,  яе тут – многа.
Ты праходзь – вядзе дарога
У свет песень… і  Пятра –
Слаўнага гаспадара.

Гаспадар – тваёй душы,
Калі чулі песні вушы.
Бо калі пачула я – спеў,
Мой язык сам анямеў.

Што ж сказаць?..
Вам трэба слухаць.
І паверыце тады
Сярод – шоў-мэнаў грамады
Ёсць яшчэ асобы,
Што спяваюць так прыстойна.
І, дарэчы, наш Пятро, –
Выглядае на ўсе “сто”.
І – вясёлы, і – тактычны
Мае голас цудны, зычны.
А галоўнае  – вялікае сэрца,
Для любові ў якім шмат месца.
Пятро часта ездзіць з канцэртам –
Па дзіцячым і іншым цэнтрам.
Там дзе песні Яго, – як лекі,
Тыя самыя, што – “без аптэкі”.

А яшчэ, – так часта бывае, –
Пеця проста – для ўсіх спявае.
Каб у кожным, у кожным сэрцы
Знайшлося для песні месца.

Петр Елфімаў –  ясная зорка,
Што прыгожа ўсім ззяе – з вячорка.
Добра грэюць яго прамяні,
Ты ж да сэрца іх прыгарні.