Не чалавек вялiкi - чалавечнасць

Наталья Песенько
Шукаем апраўданне кожны раз
Таму, што жабракi душой i сэрцам,
Не разумеюць, нам здаецца, нас,
Бо к сэрцу зачынiлi шчыльна дзверцу!

Палон кахання кожнаму вядом,
Пра асалоду пацалункаў марым,
Сябе запалу цалкам аддаем
I не адчуць, здаецца, лепей  жару.

А я хачу вам нагадаць любоў…
Зямное пачуцце  нябеснай сiлы:
Матулiну пяшчоту да сыноў,
Ласкавасць сэрца мiлага цi мiлай,

Штодзённы клопат аб бацьках старых,
Аб малых дзецях у сiроцкiм доме,
Пакiнутай жывёлы на двары...
Нам гэта пачуццё усiм вядома?

Жыццёвы шлях – iмгненняў чарада,
Складаецца з малых iмгненняў вечнасць.
Шмат iсцiн ёсць, сапраўдная адна :
Не чалавек вялiкi - чалавечнасць!