Наша мара адна на усiх

Инна Дорошкевич
на ВЫЯВЕ: "...У цэнтры Кіева ўсталявалі помнік вядомаму беларускаму пісьменніку, паэту і драматургу Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу..."

 “... І той, хто побачить тебе таким, яким ти є насправді, вже нізащо в житті не повірить в те, що ти можеш бути звичайним, можеш бути як усі...”

 Ты прабач мяне, але ж ты – геній,
 Маёй чулай і даверлівай Душы...
 Ты прабач сябе, што не паверыў,
 Калі папрасіла шчыра: “Ты – пішы!”

 Я ж – не хлусіла, не ашукоўвала...
 Ты – мой лепшы, ты мой доўгі дзень.
 Спрабавала, і  – любоўю загартоўвала.
 Ты ж –  у бок свайго ценю глядзеў.

 Ты, павер мне, што раптам спраўдзіцца
 Наша мара... –  адна на ўсіх.
 І не будзе тады чаго скардзіцца...
 Што маўчыш? Дый, чаго ж ты прыціх?