стрымаць агонь як палае маладосцю

Евгений Пешко
стрымаць агонь які палае маладосцю
які адчуў свабоды колісь смак
пустая справа бо яго да сонца
цягне услед за марай лёсу шлях

як не спыніць усе хвалі акіянаў
так і не знішчыць дух той векавы
які застаўся нам з дзядамі
ім дзякую за ўсё што збераглі

за увесь наш скарб, за мову, казкі, спевы,
бясконца буду дзякуй гаварыць
і буду, буду я сумленна
па гэтым хвалям услед імі плыць

і не стрымаць агонь які пылае маладосцю
калі да сонца шлях яго ляжыць
бо колісь так ў маладосці продкі
ярчэй ўсіх зор гарэлі на зямлі