Я сарву рамонки у поле

Ляксандра Зпад Барысава
Василь Азаронак

(переклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/09/06/3409

Апублікавала: http://www.proza.ru/2013/09/06/1001
                http://www.stihi.ru/2013/09/06/4751

Я сарву рамонкі ў поле
 Для сваёй жанчыны-мары:
 Хай мне розум не няволяць
 Зорных рысаў дзіва-чары.

 Хай апошні джаз закружыць
 Кветак белая завея,
 Белай весткай наварожыць,
 Я ля блізкай мэты? Дзе я?.

 ...І крану матывам джаза
 Я мелодыі чарота*:
 Замест "так" мне лёс-зараза
 Дасць: "кахае", з рысай чорта
 Лёс гаротны...

 * чарот - камыш