Я веру - пройдзе час...

Инна Дорошкевич
Буду жыць

Ты не чакай, што я заплачу.
Ты не чакай, што закрычу.
Я ж буду жыць цяпер іначай.
Я ж буду жыць, як захачу.

Мой скарб - мае сябры,
Мой скарб - мая сям’я.
Цяпер не трэба Ты,
Цяпер я маю  - Я.

Няхай шчэ боль не згас,
Няхай, ён шчэ гарыць.
Я веру - пройдзе час.
Я веру - буду жыць.