Пра цябе, мая мац Айчына

Иосиф Беганский
Пра цябе, мая маці Айчына,
Мае думкі і песні мае.
І мая вось такая прычына:
Хтосьці жыць і кахаць не дае.

То рукою прыдушыць, як птаху,
На кускі разарве, нібы кат,
Галаву маю ложыць на плаху,
Як у шахматах кажуць там - мат!

Але я падымаюся з пепла,
Як параняны куляю звер.
І іду, і іду супраць ветра,
Ганарова, як кажуць цяпер.

Пра цябе, мая маці Айчына,
Мае думкі і песні мае.
І няважна, якая прычына,
Мне спяваць і пісаць не дае.