Туман, як быццам пернiк здобны,
Густы i трошачкi калматы,
На хмарку летнюю падобны,
Вiсiць над возерам, за хатай.
Схаваў туман чарот з рагозам.
I толькi, дзесьцi, у траве там,
Пад струнка – белаю бярозай,
Спявае конiк ў ранку летам.
Туман гуляецца, як быццам
Няма яму другога шчасця,
Каб змог хоць хтосьцi заблудзiцца
I паблукаць. Не, не прапасцi.
Не так, як кажуць:"У трох сасёнках."
Каб у дзяцiнства павярнуцца.
На момант, як крынiчка, звонкi.
I шчасцем гэтым захлынуцца.
Успомнiць верасень у школе.
Успомнiць "мама мыла раму".
Узбегаць свет па наваколлю,
За хлебам крочачы у краму.
У туман упасцi у мора, быццам.
I плысцi, аж да болю у жылах.
Дзяцiнства пiць, каб так напiцца,
КАБ НА УСЕ ЖЫЦЦЕ ХАПIЛА!
*пернiк- пряник
калматы- лохматый
хмарка- тучка
чарот- камыш
рагОз- осока
конiк- кузнечик
паблукать- поблуждать
захлынуцца- захлебнуться
верасень- сентябрь
наваколле- окрестности
крочачы у краму- идя в магазин.
(бел. яз.)