Прыязджай, мой любы сябра, прыязджай.
Мы спячом табе пшанiчны каравай.
Нагатуем страу бульбяных ад душы.
Не дарэмна мы завемся - "бульбашы".
Пасядзiм з табою, сябра, пасядзiм.
Проста так i нi аб чым пагаманiм.
Зразумеем, украiнец ты, узбек?
Цi ты - рускi? Ты ж - звычайны чалавек.
Убачым, сябра, нам няма чаго дзялiць.
I, што проста - па суседству "проста жыць".
Што няма чаго суседу пагражаць.
I што можна проста у госцi прыязджаць.
Так што, сябра, калi ласка, прыязджай.
Ты палюбiш наш цудоуны, светлы край.
Пасядзiм з табою, сябра, да цямна.
Сустракаць гасцей мы любiм не здарма.