Ад роднага краю жыву я далёка...

Елена Букатко
Ад роднага краю жыву я далёка,
Жыву я далёка і вельмі даўно.
І з кожнай хвілінай мне так адзінока,
Я мару вярнуцца дамоў.

Аднойчы прысніўся мне сон вельмі дзіўны.
У ім я як птушка па небе плыла.
А сонейка свеціць і ласкава просіць:
"Вярніся, чакаю цябе даўно я."

А потым пачуўся мне плач чыйсці ціхі,
То рэчка празрыстая ўнізе плыла.
Таксама прасіла мяне: "Ты вярніся,
Чакаю цябе ўжо доўга тут я."

А потым лячу я над борам высокім,
Дубы векавечныя хорам пяюць:
"Вярніся, вярніся дадому, мы просім."
І зноў ўсё грамчэй і грамчэй мне пяюць.

Сустрэла далей я птушачак іншых,
Яны мне таксама ўсё тое ж, адно:
"Вярніся, вярніся, дзе ты нарадзілася,
Вярніся, вярніся дамоў."

Я ўсім абяцала дадому вярнуцца,
Бо хораша мне было нават у сне.
Я так ганаруся, што я беларусачка,
За родны свой край не сорамна мне.