Свету кiшэн занадта жо цесна...

Дарья Дорошко
                * * *

Свету ў кішэні занадта ўжо цесна,
Просіцца свет мой на волю, у песню.
Хочацца свету спазнаць краявіды,
Толькі навокал калючыя дзіды
Вечна трапляюцца неспадзявана.
Свет мой навобмацак сунецца ў ранак.
Як прыгаломшаны, сонца цікуе…
Болей ніколі не буду ўбаку я
Ад першаіснага неўтаймавання
Сонечных промняў і шчасця кахання!