Расквiтнелi хмары громам i маланкай...

Дарья Дорошко
                * * *

Расквітнелі хмары громам і маланкай!
Гэта я смяюся, ці – вакханка?
Вінаград ды зоркі – гронкавая млявасць.
Паміж сном і марай напаткала сталасць.

Ноччу на планеце сонечнага раю
Залатую поўню п’ю да дна я.
Ведаю, што хутка ад жыцця стамлюся
І дамоў, да сонца, ветрыкам вярнуся.