Моя маленькая художница. Е. Остапов. Пер. на бел

Дарья Дорошко
(Вариант 1)

Мая крошка, мая мастачка )

А за шклом неба ледзьве не плача:
Так пахмурна і так няветла!
Мая крошка, мая мастачка,
Намалюй, калі ласка, лета.

Восень дыхае сном і спакоем.
Пасівеюць яліны хутка.
Ты сядзіш у паўцёмным пакоі
І глядзіш на мяне са смуткам.

Адзвінела ласкавае лета -
Не журыся аб ім, не трэба!
Намалюй, толькі ярка і светла,
далеч Мора і сінеч неба.

І ружовы граніт парапетаў,
Стужкі лесвіц,  мурог адхонаў.
Лісцце пальм што пад сонцам трапеча...
Хай запахне марскім, салёным!

І Няхай будуць шапки Каўказа,
І магнолій п'янкіх алеі.
И ты убачыш адчуеш адразу:
У кватэры нібы пасвятлела.

Па падлозе вясёла заскача
Промень-зайчык, пухнаты, светлы.
Мая крошка, мая мастачка,
Намалюй, калі ласка, лета.


(Вариант 2)

Цуд-мастачка мая маленькая

За вакном дзень самотна трэнькае
Шэрай птушкай у небе няветлым.
Цуд-мастачка мая маленькая,
Намалюй, калі ласка, мне лета.
Восень цьмяная сумам напоўнена,
З хмар дажджынкі бясконца сыплюцца,
Ты сядзіш, пазіраешь стомлена,
А ў душы свет са змрокам мірыцца.
Адгуло лета-сон ласкавае,
Не журыся аб ім, не трэба,
Намалюй лепей штось цікавае:
Далеч мора, блакітнае неба
І прыступкі каменнай лесвіцы,
Што збягае да мора з адхонаў,
І тады ўвесь малюнак засвеціцца
Залацістым і сіне-зялёным.
Хай там будуць даліны Каўказа,
І магнолій духмяных алеі,
Ты адчуешь, убачыш адразу,
Што ў кватэры нібы пасвятлела.
Раптам радасна дзень затрэнькае
Птушкай звонкай у небе светлым.
Цуд-мастачка мая маленькая,
Намалюй, калі ласка, лета.



Моя маленькая художница
           Евгений Остапов

За окном нашим к вечеру клонится
День, раскрашенный серым цветом.
Моя маленькая художница,
Нарисуй мне, пожалуйста, лето.
Осень поздняя мглою наполнена,
Небо мелким дождиком брызжется,
Ты сидишь в полутёмной комнате,
И в глазах твоих грусть колышется.
Отзвенело струной лето ласковое,
Не печалься о нем, не надо,
Нарисуй, только яркими красками,
Моря даль и гранит колоннады.
И ступени той каменной лестницы,
Что спускается к морю по склонам,
И тогда вся картина осветится
Золотистым и сине-зелёным.
Пусть там будут предгорья Кавказа,
И магнолий душистых аллеи,
Ты поймёшь, ты увидишь, как сразу
В нашем доме вдруг станет светлее.
Даже воздух вокруг наполнится
Переливами тени и света...
Моя маленькая художница,
Нарисуй мне, пожалуйста, лето.