Вясновая песенька

Марина Мишакова
Лес пацiху снег скiдае –
Коўдры, шапкi, рукавіцы.
Песню звонкую спяваюць
Гаманлівыя сініцы:

 - Лес магутны, прасынайся!
 Гул зямлі пачуй вясновы!
 Сок, па дрэвах падымайся,
 Сілу дай лісточкам новым!

 Рэчка, рэчка, разлівайся,
 Разгані ільдзіны звонка,
 Хай напоіцца вадзіцай
 Наша родная старонка!

 ...І ад песенькі вясновай,
 Што звінела на ўзлеску,
 Ціха вочкі адкрывае
 На праталінцы пралеска.