Званочкi

Марина Мишакова
Як раскрые сонца вочкі -
  Прасынаюцца званочкі.
  Тварык чысценька ўмываюць,
  Ложак шпарка засцілаюць
  І вядуць за ручку маму
  У садок любімы самы.

  Цэлы дзень звініць званочак,
  Адпачыць зусім не хоча:
  То ён скача, то малюе,
  А, бывае, засумуе...
  Любіць слухаць забаўлянкі,
  Засынаць пад калыханку,
  Любіць з цацкамі гуляць,
  І спяваць, і танцаваць.

  Найзванчэйшыя ў свеце -
  Добра знаем - нашы дзеці!
  Хай ад раніцы да ночы
  Весела звініць званочак!

  Маміны званочкі, татавы званочкі -
  Гэта нашы любыя дачушкі і сыночкі!