Прабач...

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Усё ўнутры гарыць,
і курчыцца, і вые.
Чапляцца за жыццё?
Навошта мне працяг?
Ты выкінуў мяне,
як тапачкі старыя,
як прыкры успамін
з уласнага жыцця.

Наўрад ці я змагу
адолець гэта гора.
Адкінула душу
адсечаная ніць.
Збаўляльная імгла
пакрые хутка сорам,
каторы пры святле
ужо не замаліць.

Не выплюхну – здушу
падушкай схваткі плачу.
Сыходзячы, дажджом
абрыну на зямлю.
Прабач мяне за ўсё.
І я цябе прабачу.
І ціхенька шапну
апошняе “Люблю!”

10.06.2013