Душу сваю iмкнемся уратаваць...

Дарья Дорошко
                * * *

Душу сваю імкнемся ўратаваць
Ад зла, спакус і позіркаў нядобрых.
Гадуем, як спагадлівая маці –
Дзіця сваё, у радасці і ў горы.
Выхоўваем. І кожны дзень і год
Вядзем яе да сонца і да зорак.
Не ведаем, што ўсе наадварот:
Душа гадуе нас, як птушкі - мора,
Агромністую птушку глыбіні.
Шматкрылую-шматхвальную... Бясконца
Гудзе над ёю подых цішыні,
А пену-пер’е забаўляе сонца.