Птушкаю упала у далонi...

Летнее Утро
* * *

Птушкаю
ўпала ў далоні
Мне з яліны стромкай,
навагодняй, –
Не заззяла ні святлом,
ні промнем, –
Проста знічка сціплая сягоння.

Дабравесцем Божага з’яўлення,
Як калісьці ў небе
Віфлеемскім,
У адказ нячутнаму маленню –
Знакам даравання,
ацалення,
суцяшэння
і благаславення
Чалавечаму
слабому сэрцу.


27-28.11.2002