Удзячная за музыку, прашу...

Летнее Утро
* * *

I.

Удзячная за музыку,
прашу:
не адымай надзеi на спатканне.
Хай доужыцца i доужыцца чаканне --
выпрабаваннем
ацалю душУ.

Таму пакуль --
адлiгi цi адхлання --
удзячная за музыку,
прашу.


II.

Яна гучыць ува мне
i цiхаю пяшчотай
растопiць боль душы
i сэрца адамкне --
каб верыць, i кахаць,
i спадзявацца --
употай.
Яна гучыць ува мне...