Паэма Бульварк на беларускай мове

Евгений Ермолович
                Бульварк
              I
Праз вусны ў вусны,
Ад дзеда да дзеда.
Дайшла праз стагоддзі
Былая легенда.

А можа і праўда,
Праз памяць стагоддзяў
Было ў народзе
Здарэнне такое.

Быў час для герояў,
Адвагі і сэрцаў,
Каханняў сапраўдных
І крывавых братэрстваў.

Жыў хлопчык счаслівы
І звалі Бульварк.
Па бацькавай лініі
Маленькі шчэ пан.

З маленькіх гадочкаў
Любіў зброю,моц.
І цацкамі лепшымі
Быў стрэлы ці лук.

А лепшаю цацкаю
Лічыў ён ляпей,
Вялікі меч бацькаў –
Караля з каралей.

Сталеў хлопец хутка,
І рос на дражджах.
І бацька быў рады:
Сталее юнак.

Пасталеў хлапчына,
Вопыту ён меў.
Не было дзяўчыны,
Меч яго гарэў.

II

Ад поля да поля,
Ад неба да неба,
Прыйшоў час сечаў
За славаю вечнаю.

Узяў бацька сына
З сабою за славаю.
Чужыя краіны
Рубіць ды грабіць.

Бульварк духам мужны,
А моцаю волат.
З дружынаю дружнаю
Наводзіў жах,голад.

Ляцелі галовы,
Ламаліся рукі.
Не ведаў ён страху:
Наперад, варугі!

Грымеў пераможны
Час сына Іола,
Бульварка  – героя,
Адны перамогі.

III

А люты быў лютым:
Марозным,халодным.
Хацелася дадому
Салдатам галодным.

А сечы кіпелі
І снег быў чырвоны.
Крывавыя рэкі,
Ды трупаў гарою.

І коршуну жадныя
Дзяўблі ноччу мяса.
Вось ён кошт славы!
Без хлусні і праказы.

Але ж не спыняўся
Іол і Бульварк:
- Наперад, салдаты!
Пасеем мы жах!

Згубілі Іола
Прага да славы:
У полі голым
Засеклі датчане.

Трымаў Бульварк цела
Халоднае бацькі.
І сэрца гарэла
Самотнай пячаткаю.

- Хопіць вайны!
Дарэмна нам болей!
Вяртаемся зараз
Хутчэй мы дадому.

IV

Сустрэла Радзіма
Бульварка мужчынам:
- Бульварк пераможца!
Крычэлі ўсе шчыра.

Цяпер ён кароль
І дзяржаўныя справы
Яго ахінулі –
Не звернеш направа.

Жыццё стала серым:
Ён зведаў паняцці,
І кошт перамогі.
Ды бацьку ён страціў.

- Скажы, ваявода
Ты сёння счаслівы?
Спытаўся Бульварк
З цяжарам ды крыўдаю.

- Сынок падрастае,
Ды жонка цяжарна,
Па ціху, па крыжу
Жывём зневажаем.

- А я, ваявода, не ведаў пакою,
Я бачу іх твары
І жонкі галосяць.
Пытаюць: “Навошта?!”
А я ўсё сяку і рэжу і крывёю
Ліюцца крыніцы, ды выюць ваўкі!
І бацьку трымаю…

Да куль гэта будзіць…
Мяне закавалі!
У цёмныя путы

- Кароль, я ведаў старую,
Калі мая маці гуляла ў дзеўках,
Ёй была напэўна ўжо год пад дзвесце!
Пайдемце, спытаем! Мо будуць адказы…

V

Знайсці было цяжка:
Ці ў вёсцы, ці ў лесе,
Жыла ў зямлянцы
Старая дзесьці.

Крыху азірнуўшыся,
Бульварк павітаўся.
З старухаю Івалдаю
Адзін ён спаткаўся.

- Я ведаю хто ты,
Мне шэпча вечер:
Ідзе мужны воін,
Каб штосьці прынесці.

Я бачу пакуты,
І смерць дзесьці ходзіць.
І цёмныя путы
Па воўчы бродзяць.

Не ўсё трэба ведаць,
Ступай сабе з мірам!
Хутка зведаеш ты
Прыгожых скарбаў Радзімы.

VI

Прайшло колькі часу,
Пакуты не сціхлі.
Не спаў ноччу Бульварк
Граў ён на ліры.

Прыйшоў нечакана
Да Бульварка прывід:
- Не спіш ноччу, сына?
Прывід ціха выдаў.

- Бацька, жывы ты!
Я колькі гэтак марыў,
І вось яно, дзіва!

- Не, сыну, ты сам бачыў,
Як страціў я голаў.
Забіў мяне Хлодвіг.
Цяпер я прывід…

Зпаўзла з твару радасць,
Задумаўся Бульварк:
- Я брэжу…ці праўда…
Я з бацькам маўляю.

- Пакуты твае, сыну, дарэмны!
Які ты стаў мужны!
Як хлопчыкам улетку…
А зараз кароль, з дружынаю дружнаю!

Мы ўсе забойцы,
Не раз забівалі.
І тыя забойцы,
Каго забіваў ты!

Пакінь іх,
Займіся жыццём!
Каб людзі любілі,
Каб быў каралём!

І прывід знік…

VII

Гудзелі святы:
Гулялі малыя
І хлопцы, дзяўчаты
І нават старыя.

На плошчы заўважыў
Бульварк прыгажуню.
І так спадабалася,
Што людцы ратуйце!

Запала ў душу дзяўчына:
Постаць як піхта,
Ды вусны мілыя
І вочы з усмешкаю ціхаю.

- Завуць цябе як, прыгажуня?
Дзяўчына з усмешкаю
Так міла і ціха сказала:
- Інга.

- Прабач за свавольства,
Я вельмі буду рады,
Калі ў сваім замку
Я з вамі патанчу на балі.

- Добра. І я буду рада.
Усё з той жа ўсмешкаю
Сказала дзяўчына.

VIII

Грымелі фанфары
На каралеўскім балі.
Бядноцтва з заўвагаю
Усё марыла мары…

Вясёлыя танцы
Палац ахінулі:
І дзеўкі і мальцы
У вяселлі танулі.

Кружыліся ў танцы
Інга, Бульварк:
Гарэла ўсё сэрца –
Кахання для час.

- Пайдземце наверх,
Такі позні час.
Я крыху стамілася
І мару аб вас.

- Дык вось яны скарбы!
Краіны якія…
А Інга ўсё вабіць
Усмешкаю мілаю…

Усё ночка скрыла,
Схавала, згубіла.
І нават салодка,
Падзеі забыла.

IX

Прачнуўся Бульварк
І не ведае:
- А што гэта сталася…
Прагнала дзяўчына
Кашмары дурныя.
І у вачах усё гэта
Усмешка мілая…

Спякота ў сэрцы,
На вуснах салодка.
І б*ецца ў грудзях
Плёткаю звонкаю.

Жыццё іншым сталася:
- Я прагну кахання!
Сталы накрывайце,
Гуляем на балі!

І зноў загудзелі фанфары –
Спякотна на балі.
І зноў бядноцтва з заўвагаю
Усё марыла мары…

Гудзелі, грымелі
Інга, Бульварк
Стаміліся вельмі:
Дарэмна гуляць!

І зноў пацягнула
Хлопца дзяўчына,
А на вулцы самотна,
Сабакі завылі.

X

- Я так цябе прагну!
Ты светлая, мілая.
Усё забываю, мая
Інга, радзімая!

- Ты вельмі стаміўся
Лажыся, мілорд.
А я радам з вамі прылягу….

І толькі заплюшчыў
Вачыма кароль.
Зрабіла дзяўчына
Замах на жыццё.

Ніхто не чакаў,
І Бульварк не чакаў.
Дзяўчына та гэта
Датчанкай была.

Заліўся крывёю
Каралеўскі пакой.
-За ўсе, за пакуты!
За родны народ!

І знікла дзяўчына,
Пасееўся жах:
Самотную песню
Завёў ваўкалак.

XI

Хаваў талакою
Народ караля:
Багацце з сабою –
Залатая труна.

З усімі абрадамі,
Ды хтось галасіў.
І бедны, багаты
Надвор*я прасіў.

Пацямнела неба,
Ды паліўся дождж.
І заўвагаю цёмнаю
Десь пранёсся чорт.

Ціха стала вельмі –
Могілкі цвілі.
І цікавасць неяк
Праявіў прывід.

Выў начамі ціха –
Халадела кроў.
Ваўкалак жахлівы
Сябар цёмных соў.

І на гэтым месцы
Вырасла вяба.
Прытулілася дзесьці
Долу там яна.

Кажуць і сягодня
Там блукае змрок.
І начамі бродзіць
Чорны, чорны воўк.