Прадвесне

Леонид Пранчак
ПРАДВЕСНЕ

Лаза на ўскраіне сяла,
Дзе спіць заснежанае поле,
Адчайна ў неба узняла
Сваё застуджанае голле.

Цяпла жаданага няма.
Дарма, што я пра лета мару.
Дыхне на раніцу зіма, --
І сонца хутаецца ў хмару.

Ды зноў вылазіць, балазе,
І промнем шкрабае нялоўка
Па устрывожанай лазе,
Нібыта божая кароўка.

9 красавіка 2013