Дубулты

Леонид Пранчак
ДУБУЛТЫ

Дубулты, мора, вецер...
Скрадвае цемра адлегласці.
Соснаў мокрае вецце.
Сумна да непатрэбнасці.

Лодка згубіла ветразь,
Бурай у моры заспетая.
Захлынулася ветрам
Песня мая няспетая.

Холадам веюць дзюны.
Прывіды недарэчнасці –
Лодкі – чыесьці труны –
Гойдае мора вечнасці.


24 сакавіка 2013