Год новы

Надежда Петручук Филон
Новы год як старонка наступная
У вялізарнай кнізе планеты.
Хай здарэнні, падзеі смутныя
Не здалеюць азмрочыць год гэты.

Без памылак хай пішуцца літары,
Ды ў радкі афармляюцца словы.
А душа, назаўжды з небам злітая,
Мае сувязь з Вышэйшай Асновай.

Словы, сказы... Хвіліны і месяцы...
Тэксты... Кварталы і паўгоддзі.
Колькі іх яшчэ ў кнізе той змесціцца
У звычайным зямным асяроддзі.

Новы год... Зноў старонка адкрытая
У вялізарнай кнізе планеты -
Выбіраць нам патрэбна літары.
Чысты ліст перад намі год гэты...

01.01.2013