Завiруха

Жанна Улахович
Шэрай коўдрай аббітая столя,
Анідзе ні праменьчыку сонца,
Вецер з ранку гуляе на волі,
І скуголіць, і ўецца бясконца.

Неўзабаве злуе завіруха,
Замятае шляхі і сцяжынкі.
А ў паветры ляцяць, быццам з пуху,
І мне вусны цалуюць, сняжынкі.

Праз мароз сагравае надзея
Аб пяшчотным і вечным каханні,
Бо у гэтай бялюткай завеі
Я іду да цябе на спатканне.