спiной

Ива-Веха
Картоха Падов 'Спиной'

http://www.stihi.ru/2012/01/09/1265


ты навучыла мяне пісаць vers libre
і раптам я зразумеў,
што ў вершах
белых, як і ты, ці іншых
павінен быць сюжэт

і зараз я магу бясконца
скрэбсці радкамі
снег

і мне скажуць, што я нарадіўся
зусім не для таго, што шукаў у табе
а толькі для таго,
каб разам з сабой ламаць радок

а я проста

проста

проста спрабую адчуваць
прымушаю жыць іншых
прымушаю жыць сябе
прымушаю чакаць. іншых. і сябе
таксама пакутліва цягнуць.
кратаць паветра

удых. выдых. паўза. смерць.
удых. выдых. паўза. смерць.
удых. смерць. паўза. цік. так.
ламаць, ламаць, далей на свет, наверх.
і там, раскрыцца,
падая тонкімі швамі слоў на твар, на скуру
на тонкае цік:
так мягчэй, глыбей,
наскрозь сцягваць так: цік.

няма нічога, што нельга ў цябе утачыць
і выкідваць пачкі спiсаных
спiсаных пачуццяў
з чарніламі іх выліваць
што з іх на паперу,
а што з нутра на скуру

я не маю такога мыла, каб цябе забыць
я амаль не бачу цябе, але ведаю, што памятаю
ад позірка, сэрдца па-здрадніцку
зрываецца з кроку на крык

у свеце няма нічога, што было б не пра цябе
і мае чарніла цякуць лёгка
я не спішусь,
сколькі ня будзе пэцкацца чорным

яны не чырвоныя, нават не думай
гэта было б зусім паэтычна для нас

а ты калісьці жадала стаць той, каму я пішу
як звычайна, дзесьці амаль нябачна,
на самай тонкай з меж бачання
ты, як заўседы, ва ўсіх маіх ня_вершах
і зноў, і зноў, як у кожным, амаль ні ў адным з іх
і студзень абдымае, абдзірае, грызе
і збівае налады цела да тонкіх ласак

я магу бясконца лезці ў губы
шукаць у вочы
і не мае сэнсу, колькі ў іх дзён шляху

я магу бясконца скрэбсці радкамі снег,
але праём закрашаны невыносна белым
я не магу ўвайсці