Казка. Iвонка у гасцях у Зюзi Паазерскага

Ирина Беларусова
ІВОНКА Ў ГАСЦЯХ У ЗЮЗІ ПААЗЕРСКАГА

Добры зімовы вечар мае маленькія сябры! За акенцам ужо сцямнела,ідзе снег, кусаецца мароз, шыбы ў казачных узорах, а ў хаце цепла, утульна і самы час адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце зімовую, калядную казку пра гарэзу Івонку.

    Прыйшла Зіма.  Весачка, у якой жыла Івонка с матуляй, татам, Антоськай и Савоськай, стаяла ў высокіх белых гурбах. На дахах дамоў, пад праменямі сонейка, зіхацеў снег. Такая прыгажосць вакол! Падае снег. Чутны з ўсіх бакоў радасныя галасы, дзіцячы смех: хто на санках з горак з'язджае і заходзіцца смехам, хто снежкамі кідаецца... Не можа наша гарэза ўседзець ў хаце, цепла апранаецца, бярэ з сабою Антоську і Савоську, парасон ад снега, і яны ідуць у двор. Каток з сабачкай пачалі лавіць сняжынкі, а дзяўчынка пачала таньчыць:над галавою парасон, крок у адзін бок, потым у другі і шчаслівая закружылася...   
    Але ж гэта была б не наша гарэза, каб з ей нічога не здарылася. Нечакана-негадана падзьмуў моцны вецер, пачалася мяцель, завіруха, Антоська з Савоськай учапіліся за падол шубы Івонкі, але вецер панес парасон і разам з ім нашых вандроўнікаў. Яны вельмі спужаліся, заплюшчылі вочы....і так ляцелі. Невядома колькі прайшло часу, але раптам вецер сціх, і нашы сябры павольна апусціліся на лясную палянку. Пачалі азірацца навокал. А перад імі стаіць стары, з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, нізенькага росту, тоўсты; увесь у белай цёплай вопратцы; ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая. У руцэ - жалезная булава.
- Дзядуля, а ты хто?-пытаецца Івонка.
-Я Зюзя Паазерскі- Бог Зімы.Імя мае ад слова «зюзець» — гэта значыць мерзнуць.Калі нехта раззлуе меня, так стукну булавою ў пень, што несціханы гул да неба даляціць, а пень на дробныя трэсачкі рассыплецца. Тады і пачынаюцца лютыя маразы.
   Цэлай зграяй рассыпаюцца па зямлі мае служкі: завея, мяцеліца ды завіруха. Дзікім завываннем пужаюць яны малых. А вецер дзьме так, што здаецца, быццам гэта чэрці скуголяць.
  Любімае мае месца - лес. Утульна мне тут, бо паветра ў лесе марознае і здаровае, ёсць з кім забаўляцца. Зайчыкі гуляюць са мной ў хованкі, вавёркі казкі апавядаюць, - адказаў стары.
- Дык гэта твае служкі нас сюды прынеслі?
- Яны...
- А як жа мы цяпер дадому вернемся? Матуля з татай будуць хвалявацца.
- Пачакай, пагасціце трохі ў мяне ў "Зюзевай аколіцы", а потым я вам дапамагу. Толькі будзьце асцярожныя на сцежцы, асабліва тыя, хто ў гэтым годзе сваволіў, каб часам Хапун з вялікім мехам не прыхапіў вас з сабою.
 І пайшлі нашы вандроўнікі разам с Зюзяй Паазерскім . Прайшлі сцежку без прыгод. Падышлі да "Каляднай паляны", на ей стаіць слуп, а на ім — усялякія смешныя маскі.Нашы сябры дакрануліся да іх і "прыхапілі" з сабой "кавалачак” усмешкі. А вось і  вёска "Зюзева аколіца".
   Гасцей у сядзібе Зюзі Паазерскага частуюць гарачай гарбатай з блінамі і пернікамі. Пачынаецца прадстаўленне. Гучыць музыка,на масточку, перакінутым, праз замерзлую сажалку,з'яўляецца ганец... А злая  и скупая баба Напасця разам с Агневіком будуюць падкопы супраць Зюзінага ўнука — Ледавіка. Аднак добрая чараўніца  цетачка Завея перавыхоўвае "нячысцікаў". А потым усе яны, разам з Зюзяй , Івонкай, Антоськай и Савоськай  вадзілі карагоды вакол прыгожай яліны, гулялі ў гульні.Весела ў гасцях у Зюзі! Але прайшло шмат часу, бацькі хвалююцца, пара дахаты, а як - не ведаюць. Убачыў Зюзя засумаваныя твары сяброў і кажа:
- Не сумуйце. Я ж казаў, што дапамагу. Запрагайце коней служкі, збірайце падарункі для Івонкі, яе родных  і Ў ДОБРЫ ШЛЯХ!!!
- Вялікі Дзякуй шчодры Зюзя! Няхай у тваей весачцы заўседы будзе весела і на Свята прыходзіць шмат гасцей! А мы ніколі не забудзем гэтыя прыгоды,- і дзяўчынка абняла старога.
    Вандроўнікі селі ў сані і тройка панесла іх дадому, дзе ўжо зачакаліся бацькі.

Вось такая казка пра  спадарожніцу Івонку і яе сяброў, якія гасцявалі ў Зюзі Паазерскага -Бога Зімы. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!

Баю-баю, Люлі-люлі,
Маляняты ўжо   паснулі...
І сабачкі  і  каты
Павярнулісь   на   бачкі,
Елкі ў лесе ў снезе спяць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Маляняты ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі...


10.12.2012 г.