Белая мяцелiца

Вера Осыка
Ў наш горад прыйшлi сцюжы,
На двары замерзлi лужы.
Дрэвы ўсе накрыты пухам,
Нiбы беленькiм кажухам.

Цэлы дзень усё мяце
Белая мяцелiца
Па пратоптаных сцяжынках
Белай ватай сцелецца.

Я сняжыначкi-пушынкi
У ладонях растаплю
Прызнаюся Вам па праўдзе,
Я мяцелiцу люблю.

Ну, а скора Новы год,
А за iм i святкi
Будзем з Вамi мы, сябры,
Святкаваць калядкi.


(На белорусском языке)