Беларусь

Ирина Беларусова
БЕЛАРУСЬ

Беларусь...Радзімая старонка.
Гукі спеваў л'юцца звонка.
У жытнім полі васількі,
У небе сінім белыя буслы.

Беларусь... Матулечка рОдная.
Гучнасць мовы-песьня пяшчотная.
Звон чыстых крыніц,шчэбет птушыны,
Зорак карагод і шолах  альшыны.

Беларусь...Старажытная спадчына.
Легенды і паданні-мая Бацькаўшчына.
Мудрыя продкі ў курганах спяць,
І вежы замкаў стагодзямі стаяць.

Беларусь...Зямля вяселля, свята.
Агні КУПАЛЛЯ,асілкі-хлапчукі, дзяўчаты.
Песнь жураўлеў, муражныя лугі,
Чарніцы, суніцы, канюшыны стагі.

Беларусь...Буйныя нівы і вескі,
Певень ранкам, водар бэза, чаромхі,
Крынка малака, кавалак  хлеба,
Пах забыты духмянага сена.

Беларусь...Зямля моцы і мрой.
Векавы крыж пакут не зламаў-ты Герой!
Беларусь - мой лЕс, няма цябе мілей,
Беларусь мая любая - ЖЫВІ І КВІТНЕЙ!               


24.11.2012 г.