Не магу

Анна Будзько
стихотворение на белорусском языке

Не магу я сябе прымушаць,
Калі нават карысна мне гэта.
Ні маўчаць, ні складаць, ні кахаць,
Без натхнення не бачу я мэты.

Ні хлусню, ні падман не прыму,
Не крануць маю душу рукамі.
Не люблю ўсміхацца таму,
Хто трымае за пазухай камень.

Не люблю ні ілгаць, ні грашыць,
Там дзе чорна, не можа быць белым.
Памяць я не хачу варашыць,
Бо і лёс не дастаўся мне цэлым.

Не магу я смяяцца, калі
Маё сэрца ў роспачы плача,
А каханне - ў далёкай далі'...
Мабыць жыць не ўмею іначай.