Дзень усiх Святых

Татьяна Шеина
Дождж зямлю, як плюмбумам, палiвае.
Чуеш грукат – нiбы ад лавiны яблык? –
Гэта скача Дзiкае Паляванне –
Можа, Стаха, а можа – самога Д’ябла.

Не маланак ззянне – смяротнай зброi,
Наваколле успуджана гукам стрэлаў,
На кавалкi  вогнiшчы рэжуць змрою,
Захапляючы ў лесе за дрэвам дрэва.

Уцякай, спазнiўшыйся падарожнiк!
Што застыў, нiбы слуп i дрыжыш, як рохля?
Схопяць – кiнуць ў багну нябёс парожнiм,
ўсё жыцце твоё высмактаўшы да кроплi!

Не марнуй – спяшайся да хаты роднай!
Хiба, дурань, ня ведаеш гэты звычай?
Дзень усiх Святых – ён не для смяротных:
Паляўнiчы – i той можа стаць здабычай!

Зачынiўшы дзверы - падзяка Богу! -
Ты да ранiцы – з жахам ды хваляваннем -
Будзеш слухаць грукат,  iржанне, рогат
Бесцялесных удзельнкаў Палявання.

А калi праменчык ў акенца скочыць –
Ты ў глыбiнях  люстэрных убачыш вечнасць -
I  свае знянацку пазнаеш вочы
У яе запалёных вачах старэчых…


31.10 - 01.11.2012г.