Кал да сэрца дакранаецца Хрыстос

Вячеслав Кицун
Калі да сэрца дакранаецца Хрыстос-
Яно адразу стане мяккім, чулым,
І не цураецца чужых пакут і слёз,
А усё благое згіне у мінулым.

Калі Хрыстос прыходзіць у жыццё,
Тваё жыццё адразу стане новым.
Перапаўняе душу пачуццё
Цяпла, што ты не чуў, бо быў суровым.

А у сэрцы мір, а у сэрцы благадаць,
Мне гэта ўсё падараваў Сын Божы,
І гэта проста - толькі трэба узяць,
Прызнаць, што Ён перамяніць нас можа.

Ужо не важна: восень ці вясна,
Зіма ці лета, што вакол пануе...
Калі душа абудзіцца ад сна-
Хрыстос у ёй пачуцці скампануе.

І толькі Ён, Адзіны і Святы,
Даруе шчасце тым, хто мае веру.
Калі паверыш, любы друг, і ты-
Табе, як мне, адчыніць свае дзверы.

І дакранецца да жыцця твайго-
Тваё жыццё надзеяй запалае.
Вось толькі трэба нам прыняць Яго-
Агонь святы гарыць і не згарае.

Не адхіляйся, чуеш? Ён дзесь тут,
Даўно ўжо стукае цярпліва ў твае дзверы.
Прыстухайся ты да яго пакут,
Бо за цябе ён выцярпеў без меры.