Дождж 4 жниуня 2012 года

Оксана Ярошенок
Летний дождь, летний дождь
Начался сегодня рано.
Летний дождь, летний дождь
Моей души омоет раны.
        И. Тальков

Сёння дождж, нібыта у Талькова,
Зранку распачаў сваё "тук-тук".
І сузгукі жнівеньскіх сімфоній
Кроплямі ляцяць да нашых рук.

Вось яна - жаданая залева -
Амывае горад і душу.
І мае напружаныя нервы
Супакое зноў краплісты шум.

Позіркам, прасветленым і новым
Гляну скрозь дажджынкі на акне...
І калонкі голасам Талькова
Ціха заспяваюць для мяне.