Пачуцц

Вячеслав Кицун
Пачуцці чалавечыя здаўна - загадка для паэта і навукі
Але усё ж чалавечая віна, што толькі ён бярэ іх ў свае рукі
Кіруе імі так, як хоча сам, ён мае права выбара і розум
Ён вырашае ці шумець лясам - паперу вырабляе з целюлозы.

А колькі таямніц нясе для усіх  каханне - светлае і чыстае пачуцце
І колькі радасці ўзаемнай для дваіх - аб ненавісці не хачу і чуць я
Каханне яркім полымем гарыць, але так часта толькі попел пакідае
Яго так лёгка у сэрцы запаліць, а праз жыццё нясці - не кожны сілу мае

Каханне мае свой жа антыпод - ён ненавісцю чалавечаю названы
І колькі войнаў і другіх прыгод, з яе рукі людзям падараваны
Вось чалавек не ведае таго, і часам ён зусім не заўважае,
Шляху да шчасця не знайшоў свайго, і шляху гэтага навогул і не мае.

Каханне альбо ненавісць - ужо сам, і толькі сам  рашае неўзабаве
Калі патрэбна выслізне вужом, ну а калі і лямантуе не па справе
І толькі чалавеку варта знаць, что ёсць дабро, а што і злом завецца
Яму патрэбна гэта памятаць, пакуль у грудзях яшчэ ўсе б`ецца сэрца.

Пачуццям чалавека меж няма, і глыбіню іх зможа хто памераць?
А хто спрабуе - то ўсё дарма, і толькі Богу гэта можам мы даверыць.
Пачуцці рухаюць жыццё і сэнс нясуць учынкам, мэтам, думкам і размове
І толькі Бог нам можа даць пачуць ўвесь гэты сэнс - у простым самым слове.