Мая Беларусь

Надежда Чмара
Я не слаўлю Парыж i Варшаву,
I Нью-Ёрк праслаўляць  не бярусь,
Што мне грошы чужыя, што слава,
У мяне есць мая Беларусь.
I калi я чытаю як хтосьцi
Узахлеб праслаўляе чужыну,
Я сказаць iм хачу: « Ягамосьцi,
На сваю паглядзiце краiну.
Азiрнiцесь, якiя наўкола
Сенажацi, лясы i палеткi,
Нашы хлопцы, як тыя волаты,
А дзяўчаты нiбыта кветкi.
Прыгажосць гарадоў i весак…
Ды якi вам да гэтага клопат,
Калi вы у своих газэтах
Усе талдычыце пра Эўропу.
Вы  забылi родную мову,
Размауляеце з нейкiм акцэнтам
Вы Радзiму прадаць гатовы
За паперку з чужым прэзiдентам.
Я  спытать вас хачу, панове,
У якi вы нас рай завеце,
Схамянiцеся,  край беларускi
Самы лепшы у цэлым свеце.
 Верасень 2000 года