Сустрэча

Надежда Чмара
          
На могiлках цiхiх
                да драўлянага крыжа
Я прыпала падбiтаю птушкай
Вецер твар обдымаў,
                голас мацi шаптаў:
«Надзя, Надзя -  мая ты дачушка.
Ты прыйшла, прыляцела дзiцятка мае,
Як жа доўга цябе я чакала,
Раскажы як жывеш,
                цi усе добра ў цябе,
А мо стрэла якая навала?
Калi так, ад бяды я цябе засланю
I закрыю ад чорнай навалы…»
Вецер цiха шумеў
                вершалiнамi дрэў,
А мне мацi шаптала, шаптала…
На могiлках цiхiх
                да драўлянага крыжа
Я прыпала падбiтаю птушкай,
Калi б толькi змагла,я б усе аддала
Каб пачуць гэта слова – дачушка.