Раннiм свiтанкам...

Надежда Чмара
Раннiм свiтанкам босымi ножкамi
Бегла дзяўчо па сунiцы,
Бегла да лесу полем i пожнямi,
Што за ракой-чараўнiцай
Шчасцем  iскрылiся сiнiя вочы,
Ветрык дурэў са спаднiчкай,
Чырвань гуляла на твары дзявочым,
Як у духмянай сунiчкi.
Там, на ўзлеску, дуб  абдымала,
Добрага ранку жадала,
Сонечны промень к сабе прыцiскала
I салавейкам спявала.
Дзе ж усе гэта, родны мой краю,
Толькi адны успамiны…
Поле счарнелае, воўчаю зграю
Злыдзень – Чарнобыль пакiнуў.
Дуб пахiлiўся, у цемныя ночы
Вецер завыў апантана,
Смутак пракраўся ў чыстыя вочы
Дзеўчыны з вескi Чудзяны.