Вiншаванне

Надежда Чмара
Прысвячецца добраму чалавеку
у дзень нараджэння.
               
У сялянскай хацiне, не далёка ад золку,
Нарадзiўся хлапчук, далi iмя Мiколка.
У калысцы  яго калыхала  матуля
Калыханку спявала:«Спi, сыночак мой,люлi.
Птушкi ўсе ужо паснулi,спяць аблокi над хатай,
Спiць салодка рачулка,спiць сястрычка i тата».
Так пад матчыны спевы падрастаў, рос хлапчына
Зiмы, весны мiналі, ужо не хлопчык - мужчына,
Даў  ён клятву  Радзiме-баранiць лес i хаты,
Беларусi прывольнай легкакрылыя шаты.
Баранiць i ад тых, каго клiчуць – чужынцы,
I ад тых, што парой можна стрэць на гасцiнцы.
Ад  якiх нi дабра,нi цяпла не счакаеш,
Калi iх  незнарок у час паўночны спаткаеш.
А сягоння табе, многа,мала – паўвеку
Есць усе у  цябе, што Бог даў чалавеку.
Краса-жонка Алена,дзецi Жэня i Яна
Ды малодшы сыночак,што  назваў ты Русланам.
Цуда дзiўнае есць, што закрые ад гора -
Самы важны твой госць - ён завецца  Ягорам.
За святочным сталом галасы iх лунаюць
А таму  i цяплом лiстапад сагравае.
Я ж ад шчырага  сэрца пажадаю здароўя
У народзе маiм ёсць такое прыслоўе:
«Каб пiлося i елась,каб маглось i хацелась»
Ад сябе я дабаўлю:«Каб усё гэта мелась».