Бацькоуская хата

Надежда Чмара
       
Хата бацькоўская – родны куточак.
Голас матулi звiнеў, як званочак,
Бульба цвiла у агародзе ля хаты,
Пчолы ляталi i чмелiк махнаты.
А перед святам ад самага ранку
Вешала мацi на вокны фiранкi,
Бацька прыносiў мядовыя соты…
Тут мы жылi без тугi i самоты.
Некалькi год таму, ранняй вясною,
Ехала я на спатканне  с табою.
Родная хата, што с табой стала,
Што за вiхура цябе напаткала?
Вокны, што так чысцiнею зiхцелi,
Павыбiваны, паломаны дзверы,
Нейкае рыззе ляжыць каля печы…
Божачка, Божа ! Якая галеча.
Мацi, матуля – вочы шукалi,
Мацi, матуля – вусны шапталi.
Але маўчала бацькоўская хата,
Ў комiне вецер стагнаў дурнавата
Ды верабейка пiшчаў пад страхою,
I бур"янў  агарод за сцяною.
Хата бацькоўская - родны куточак,
Цемна у дзень тут, цемна у ночы.
След свой Чарнобыль надоўга пакiнуў,
Крылы журбы па-над хатай раскiнуў.