Восень-2010 да нараджэння дачки Варвары

Оксана Ярошенок
Жоўтымі кляновымі рукамі
Восень раздае свае прэзенты:
Мастакам падкіне новых фарбаў,
Пазалоціць пэндзлі і мальберты.

Клейкай павуцінкай непрыкметна
Прыляціць у творчыя блакноты,
Там пакіне сумныя сюжэты
І у строфах светлую самоту.

Падарункі верасень разносіць:
Роздум - людзям, прахалоду - рэчкам.
Ну а мне, ўявіце, гэта восень
Проста падарыла чалавечка.