Вясковы верш

Оксана Ярошенок
Сезон спякотна-агурочны
Усталяваўся не на жарт.
І са шматпавярховак змрочных
Паклікаў да вясковых хат.

Тут папрацуем і памарым,
напішам новых вершаў стос.
Тут вам і фітнэс і салярый
заменіць добры сенакос!