***

Оксана Ярошенок
Дакранаючыся пуантамі
Да халоднага тратуара,
Так няспешна сняжынкі падалі
З-пад высокай ссівелай хмары.

Накрывалі пяшчотна вуліцы,
Кожны дах аздаблялі з густам,
І прахожых у твар цалуючы,
Раставалі на цёплых вуснах,

Завірухаю хваляваліся
І кружыліся нада мною,
І шапталі усё:
- Спяшаешся
Красавік называць вясною!