***

Оксана Ярошенок
Над дымящимся стаканом
Остывающего чая
Слава Богу, понемногу
Будто вечер, засыпаю.
                А. Фет
    

***
Змрочна па-восеньску
Ціха і зімна.
Пояць да млоснасці
Коміны дымам.

Дождж ашалелы
Сцежку запэцкаў.
Хмарка прысела
Ў садзе суседскім.

Халаднавата.
Мроіцца лета.
Стыне гарбата,
Быццам у Фета.