Мiлы край

Жанна Улахович
Сонейка смяецца кожны ранак,
Заглядае да мяне ў акенца,
Шамаціць высокая бярозка
У сваей смарагдавай сукенцы.

Запрашаюць выйсці ў сад, у поле,
Удыхнуць салодкага паветра,
Усміхнуцца небу і аблокам,
Лёгка бегчы наўздагон за ветрам.

Назбіраю з васількоў букецік,
Акуну ў раўчук сцюдзёны ногі,
Буду йсці, пакуль не прытамлюся,
Адпачну ў траве, каля дарогі.

Чую цяплыню зямлі бацькоўскай,
Мілы край, ты для мяне – адзіны!
Дзе б ні давялося апынуцца,
Сэрца назаўжды з табой, Радзіма.